среда, 12 апреля 2017 г.

Да 70-годдзя з дня нараджэння Алеся Жука


0
Біяграфія
Жук Алесь, нарадзіўся 01.04.1947 г. у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1970 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1972-1974 гг. служыў у Савецкай Арміі камандзірам мотастралковага ўзвода. У 1974-1977 гг. працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977-1979 гг. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». У 1979-1980 гг. - інструктар пры ЦК КПБ, у 1980-1986 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1986-1989 гг. - сакратар праўлення СП БССР, з 1989 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1973 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Першыя апавяданні апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 г. Па матывах яго аповесці «Зоркі над палігонам» зняты фільм «Палігон» (1983). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу «Зоркі над палігонам», Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1982) за кнігу «Паўстанак вяртання».
Бібліяграфія
«Асеннія халады». Кніга прозы. 1972 г.
«Паляванне на старых азёрах». Кніга прозы. 1975 г.
«Белы Бім Чорнае вуха». Пераклад на беларускую мову кнігі Г.Траяпольскага. 1975 г.
«Арктур - гончы сабака». Пераклад на беларускую мову зборніка апавяданняў Ю.Казакова. 1976 г.
«Зоркі над палігонам». Кніга прозы. 1977 г.
«Не забывай мяне». Кніга прозы. 1978 г.
«Па саннай дарозе». Кніга прозы. 1979 г.
«Fata morgana» і «Дарагою цаною». Пераклад на беларускую мову аповесцей М.Кацюбінскага. 1980 г.
«Паўстанак вяртання». Кніга прозы.1981 г.
«Зося». Пераклад на беларускую мову аповесці У.Багамолава. 1981 г.
«Паляванне на Апошняга Жураўля». Кніга прозы. 1982 г.
«Дні праклёну і дні надзеі». Пераклад на беларускую мову рамана Н.Сафарава. 1982 г.
«Прапашчы чалавек». Пераклад на беларускую мову рамана Т.Джумагельдыева. 1984 г.
«Апошні журавель». П'еса, з А.Дударавым, пастаўлена ў 1986 г. 
«Чорны павой». Кніга прозы.1986 г.
«Паляванне на Апошняга Жураўля». Сцэнарый тэлефільма, зняты ў 1986 г.
«Папярэднія вынікі». Пераклад на беларускую мову аповесці Ю.Трыфанава. 1986 г.
«Сабачае сэрца». Пераклад на беларускую мову аповесці М.Булгакава. 1989 г. 
«Праклятая любоў». Кніга прозы. 1990 г.
«На дазорнай сцяжыне».  Кніга прозы. 1990 г.


понедельник, 6 марта 2017 г.

Да 130- годдзя АЛЕСЯ ГАРУНА

Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года ў ваколіцах Мінска ў сям'і чорнарабочага. Сапраўднае імя — Аляксандр Прушынскі. Скончыў гарадское прыхацкое вучылішча (1897), вучыўся ў рамесніцкім вучылішчы на чырвонадрэўшчыка. У 1904 г. уступіў у партыю эсэраў, стаў актыўным падпольшчыкам. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1907 г. арыштаваны і высланы на пасяленне ў Сібір. Ссылку адбываў у Іркуцкай губерніі. У верасні 1917 вярнуўся ў Мінск хворым на сухоты. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету "Беларускі шлях" (1918). У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэту (з 12.8 да 17.10.1919 — старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве.
У друку дэбютаваў вершам "Маці-Беларусі" ў 1907 г. ("Наша ніва"). Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". У 1918 г. выйшаў зборнік "Матчын дар". У 1920 г. — зборнік п'ес для дзяцей "Жывыя казкі".
Выступаў як паэт, празаік, публіцыст, дзіцячы пісьменнік.

воскресенье, 19 февраля 2017 г.

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года.
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія-мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове.
21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам. Хто б ты ні быў – дарослы ці малады, жанчына ці мужчына, селянін ці гараджанін, студэнт ці настаўнік – ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая – беларуская мова.

Рабяты! Тут вы зможаце пачытаць вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя нашай роднай мове, яшчэ раз упэўніцца ў яе прыгажосці і мілагучнасці.

понедельник, 16 января 2017 г.

Беларускiя пiсьменнiкi - юбiляры 2017

1 студзеня – 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мурзо (1912–1937), беларускага паэта
85 гадоў з дня нараджэння Яўгена Каршукова (1932), беларускага пісьменніка, празаіка, перакладчыка
80 гадоў з дня нараджэння Пятра Сушко (1937), беларускага паэта, перакладчыка
70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Кудраўца (1947),беларускага драматурга
70 гадоў з дня нараджэння Георгія Марчука (1947), беларускага празаіка, драматурга
70 гадоў з дня нараджэння Яўгена Хвалея (1947), беларускага паэта, крытыка, публіцыста
3 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Гігевіча (1947), беларускага празаіка
5 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння Кастуся Губарэвіча (1907–1987), беларускага драматурга
70 гадоў з дня нараджэння Івана Клімянкова (1947), беларускага празаіка
9 студзеня – 120 гадоў з дня нараджэння Васіля Шашалевіча (1897–1941), беларускага драматурга
80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Рашкоўскага (1937–1994), беларускага паэта
14 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы (1942), беларускай паэтэсы, перакладчыцы
15 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Васілеўскай (1927), беларускага празаіка
19 студзеня – 215 гадоў з дня нараджэння Іпаліта Клімашэўскага (1802–1874), беларускага пісьменніка, педагога, бібліятэкара
20 студзеня – 125 гадоў з дня нараджэння Браніслава Тарашкевіча (1892–1938), беларускага пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца
21 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння Міколы Садковіча (1907–1968), беларускага празаіка, кінадраматурга, кінарэжысёра
105 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Кохана (1912–1993), беларускага паэта
23 студзеня – 130 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Шантыра (1887–1920), беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча
31 студзеня – 125 гадоў з дня нараджэння Алеся Гурло (1892-1938), беларускага празаіка, паэта, перакладчыка
Люты
2 лютага –  295 гадоў з дня нараджэння Ігната Лапацінскага (1722–1776), беларускага пісьменніка
105 гадоў з дня нараджэння Навума Перкіна (1912–1976), беларускага празаіка, крытыка, літаратуразнаўца
10 лютага – 135 гадоў з дня нараджэння Франца Умястоўскага (1882–1940), беларускага пісьменніка
12 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння Алеся Наўроцкага (1937), беларускага празаіка, паэта
14 лютага – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова (1937–1987), беларускага празаіка, паэта, перакладчыка, крытыка
110 гадоў з дня нараджэння Алеся Звонака (1907–1996), беларускага паэта, драматурга, перакладчыка, тэатразнаўца
15 лютага – 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Салаўёва (1932–1986), беларускага паэта
16 лютага – 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мурашкі (1902–1944), беларускага пісьменніка, крытыка
18 лютага – 105 гадоў з дня нараджэння Кліма Грыневіча (1912–1941), беларускага паэта
25 лютага – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся Пісьмянкова (1957–2004), беларускага паэта
26 лютага – 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карпава (1912–1977), беларускага пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца
Сакавік
1 сакавіка – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Камароўскага (1947), беларускага празаіка, паэта
70 гадоў з дня нараджэння Міхася Кацюшэнкі (1947), беларускага пісьменніка, журналіста
5 сакавіка –  240 гадоў з дня нараджэння Юзафа Маралёўскага (1777–1845), беларускага паэта, педагога
7 сакавіка – 105 гадоў з дня нараджэння Тараса Хадкевіча (1912–1975), беларускага пісьменніка, паэта-перакладчыка
8 сакавіка – 55 гадоў з дня нараджэння Славаміра Адамовіча (1962), беларускага празаіка, паэта, публіцыста
11 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Міколы Гамолкі (1922–1992), беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга
190 гадоў з дня нараджэння Каятана Крашэўскага (1827–1896), беларускага пісьменніка, кампазітара
130 гадоў з дня нараджэння Алеся Гаруна (1887–-1920), беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста
17 сакавіка – 95 гадоў з дня нараджэння Іллі Клаза (1922–1980), беларускага пісьменніка
20 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння Хведара Жычкі (1927–2007), беларускага пісьменніка, паэта, перакладчыка
65 гадоў з дня нараджэння Алеся Емельянава (1952), беларускага паэта
21 сакавіка – 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Васюковай (1927–2004), беларускай пісьменніцы
22 сакавіка – 135 гадоў з дня нараджэння Эдварда Будзькі (1882–1958), беларускага паэта, публіцыста, выдаўца
26 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Арабейкі (1942), беларускага паэта
Красавік
1 красавіка – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука (1947), беларускага пісьменніка
7 красавіка – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Глушакова (1952), беларускага празаіка
9 красавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Бойкі (1932–1996), беларускага паэта, літаратурнага крытыка, публіцыста
15 красавіка – 115 гадоў з дня нараджэння Міколы Нікановіча (1902–1944), беларускага пісьменніка, перакладчыка
18 красавіка – 130 гадоў з дня нараджэння Анатоля Дзеркача (1887–1937), беларускага паэта, перакладчыка, сатырыка
19 красавіка – 105 гадоў з дня нараджэння Леаніда Прокшы (1912–1944), беларускага пісьменніка, празаіка
Май
1 мая – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Салаўя (1922–1978), беларускага паэта
80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Кляўко (1932–1979), беларускага паэта, перакладчыка
2 мая – 105 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іверса (1912–1999), беларускага паэта
3 мая – 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Вайцяшонак (1942), беларускай пісьменніцы
5 мая – 100 гадоў з дня нараджэння Юрыя Багушэвіча (1917–1983), беларускага празаіка, перакладчыка, сцэнарыста
9 мая – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Мысліўца (1937–1993), беларускага празаіка, нарысіста
10 мая – 80 гадоў з дня нараджэння Сымона Блатуна (1937–1970), беларускага паэта, перакладчыка
11 мая – 70 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай (1947), беларускай паэтэсы, перакладчыцы
12 мая – 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Бароўскага (1942), беларускага празаіка
14 мая – 110 гадоў з дня нараджэння Францішака Каравацкага (1907–1988), беларускага паэта, журналіста
15 мая – 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Васілеўскага (1922–2002), беларускага празаіка, драматурга, сцэнарыста
70 гадоў з дня нараджэння Святланы Марчанка (1942), беларускай паэтэсы, крытыка
20 мая – 115 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы (1902–1964), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка
21 мая – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Гурбана (1922–1999), беларускага дзіцячага пісьменніка
23 или 25 мая 915 гадоў з дня нараджэння Еуфрасінні Полацкай
23 мая – 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мяжэвіча (1907–1982), беларускага празаіка, журналіста
25 мая – 65 гадоў з дня нараджэння Іны Зуб (1952), беларускага празаіка
80 гадоў з дня нараджэння Міколы Купрэева (1937–2004), беларускага пісьменніка
100 гадоў з дня нараджэння Янкі Непачаловіча (1917–1969), беларускага паэта
Чэрвень
5 чэрвеня – 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Рагойшы (1942), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка
80 гадоў з дня нараджэння Барыса Беляжэнкі (1937), беларускага паэта, журналіста
105 гадоў з дня нараджэння Кастуся Шавеля (1912–1987), беларускага паэта
7 чэрвеня – 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Герчыка (1932–2008), беларускага празаіка, перакладчыка, публіцыста
19 чэрвеня – 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Бітэля (1912–1991), беларускага паэта, перакладчыка, мемуарыста
24 чэрвеня – 240 гадоў з дня нараджэння Яна Хадзькі (1777–1851), пісьменніка, драматурга, грамадскага дзеяча
110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Зазекі (1907–1977), беларускага празаіка, літаратуразнаўцы, фалькларыста
26 чэрвеня – 85 гадоў з дня нараджэння Давіда Сімановіча (1932), беларускага паэта, перакладчыка
28 чэрвеня – 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Стафановіча (1922), беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга
Ліпень
1 ліпеня – 110 гадоў з дня нараджэння Алеся Стаховіча (1907–1956), беларускага празаіка
7 ліпеня – 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (1882–1942), беларускага паэта, драматурга, публіцыста, народнага паэта Беларусі
9 ліпеня – 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Астрэйкі (1912–1937), беларускага паэта
17 ліпеня – 75 гадоў з дня нараджэння Любові Турбіной (1942), беларускай паэтэсы, перакладчыцы
Жнівень
4 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (1917–2006), народнага пісьменніка Беларусі
5 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Самуйлёнка (1907–1939), беларускага пісьменніка, драматурга
7 жніўня – 85 гадоў з дня нараджэння Адама Мальдзіса (1932), беларускага празаіка, крытыка, публіцыста
8 жніўня – 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Чарнышэвіча (1912–1967), беларускага пісьменніка
14 жніўня – 135 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікульчыка (1882–1918), беларускага паэта
17 жніўня – 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Каваля (1907–1937), беларускага празаіка
19 жніўня – 105 гадоў з дня нараджэння Барыса Мікуліча (1912–1954), беларускага пісьменніка, крытыка
23 жніўня – 100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі (1917–1995), народнага паэта Беларусі
25 жніўня – 85 гадоў з дня нараджэння Пятруся Макаля (1932–996), беларускага паэта, драматурга
27 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Махнача (1922–2001), беларускага паэта, празаіка, публіцыста, драматурга
31 жніўня – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Шыціка (1922–2000), беларускага пісьменніка
Верасень
3 верасня – 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сульянава (1927), беларускага пісьменніка
90 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча (1927–1994), беларускага пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца
4 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння Святланы Яўсеевай (1932), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, крытыка
10 верасня – 75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Яўсеева (1942), беларускага паэта-сатырыка, перакладчыка, крытыка
14 верасня – 125 гадоў з дня нараджэння Сяргея Абрадовіча (1892–1956), беларускага паэта, перакладчыка
17 верасня – 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка (1922–1994), беларускага празаіка, крытыка
105 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (1912–1995), народнага паэта Беларусі
110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Дзяргая (1907–1980), беларускага паэта, перакладчыка
21 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння Даіра Слаўковіча (1932), беларускага пісьменніка, паэта
30 верасня – 125 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас (1892–1991), беларускай пісьменніцы, публіцысткі, выдаўца
Кастрычнік
7 кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава (1932), беларускага пісьменніка
9 кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Калесніка (1932–1979), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка
10 кастрычніка – 55 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дранько-Майсюка (1957), беларускага паэта
13 кастрычніка – 85 гадоў з дня нараджэння Алены Кобец-Філімонавай (1932), беларускай пісьменніцы
15 кастрычніка – 110 гадоў з дня нараджэння Рамана Сабаленкі (1907–1975), беларускага пісьменніка, публіцыста
17 кастрычніка – 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Чаргінца (1937), беларускага пісьменніка, журналіста, публіцыста
20 кастрычніка – 70 гадоў з дня нараджэння Юркі Голуба (1947), беларускага паэта
28 кастрычніка – 95 гадоў з дня нараджэння Міхася Даніленкі (1922), беларускага пісьменніка, публіцыста
Лістапад
1 лістапада – 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Верамейчыка (1937–1999), беларускага паэта, публіцыста
3 лістапада – 135 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882–1956), народнага паэта Беларусі
105 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Палескага (1912–1971), беларускага паэта, драматурга
 4 лістапада – 130 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (1887–1937), беларускага пісьменніка, гісторыка, публіцыста
6 лістапада – 275 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Саковіча (1742–1787), беларускага паэта, перакладчыка
14 лістапада – 205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта
16 лістапада – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Лукшы (1937), беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста
18 лістапада – 115 гадоў з дня нараджэння Міхася Машары (1902–1976), беларускага пісьменніка, перакладчыка
105 гадоў з дня нараджэння Паўла Кавалёва (1912–1995), беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга
26 лістапада – 110 гадоў з дня нараджэння Міхася Скрыпкі (1907–1991), беларускага пісьменніка-сатырыка, драматурга
Снежань
2 снежня – 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вольнага (1902–1937), беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга
4 снежня – 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Русецкага (1912–2000), беларускага паэта, перакладчыка
5 снежня – 70 гадоў з дня нараджэння Алеся Разанава (1947), беларускага паэта, перакладчыка, эсэіста
22 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Алены Васілевіч (1922), беларускай пісьменніцы
27 снежня – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Сіўцова (1922–1959), беларускага паэта, пісьменніка, крытыка

среда, 7 декабря 2016 г.

ЦЫТАТЫ І АФАРЫЗМЫ ПІСЬМЕННІКАЎ-ЮБІЛЯРАЎ

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ (125 Г. У СНЕЖНІ 2016 Г.)

☺Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
☺Жыві і цэльнасьці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
☺Калісь глядзеў на сонца я…
☺I душу тваю абакралi, —
У ёй нават мовы няма.
☺Падымі угару сваё вока,
I ты будзеш ізноў як дзіця.

вторник, 1 ноября 2016 г.

Да 120- годдзя нараджэння М. Чарота

Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча -- Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г. у вёсцы Рудзенск Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сям'і малазямельных сялян. Першую адукацыю Міхась атрымаў у наёмнага «дарэктара», потым скончыў двухкласную пачатковую школу, а ў 1913 г. паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. У гады першай сусветнай вайны семінарыя эвакуіравалася ў Смаленск. Тут прайшлі два апошнія гады навучання будучага пісьменніка. Семінарыю М. Чарот закончыў у 1917 г., але настаўнічаць яму не давялося: быў мабілізаваны ў армію. Служыў афіцэрам запаснога палка ў Расіі, там намагаўся разам з іншымі афіцэрамі-землякамі стварыць беларускі гурток. Вясною 1918 г. М. Чарот вярнуўся ў Мінск, пачаў настаўнічаць у беларускай школе, паступіў на вучобу ў педагагічны інстытут. У гэты ж час ён далучыўся да культурна-нацыянальнага жыцця: маючы прыгожы барытон, спяваў у хоры В. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», стаў старшынёй тэатральнага гуртка «Маладзік». У 1919 г. М. Чарот спрабуе ўступіць у Беларускае войска, якое стваралася пры Беларускім нацыянальным камітэце, што існаваў як выканаўчы орган Усебеларускага з'езда 1917 г. Гэта быў час польскай акупацыі на Беларусі, і М. Чарот стаў у шэрагі барацьбітоў за нацыянальнас вызваленне, што ў далейшым знойдзе водгук шмат у якіх яго паэтычных творах. Восенню 1923 г. здарылася знамянальная падзея ў літаратурным жыцці Беларусі -- утварылася першая масавая літаратурная арганізацыя «Маладняк». М. Чарот, які быў ужо вядомым паэтам, шмат друкаваўся, выдаў некалькі кніг, стаў яе аўтарытэтным кіраўніком. У 1927 г. пасля «другога расколу» арганізацыі ён выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да «Полымя», затым, у 1928 г., стаў членам БелАППа. У гэты час ён -- рэдактар «Савецкай Беларусі» і кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. У 1930-я гг. М. Чарот працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, кансультантам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Творчая актыўнасць яго ў гэты час прыкметна знізілася па вядомых грамадска-палітычных прычынах. У 1937 г. М. Чарота спасціг трагічны лёс многіх беларускіх творцаў: ён быў арыштаваны і расстраляны. 

Друкавацца пачаў у 1919 г. Аўтар кніжак паэзіі «Завіруха» (1922), «Босыя на вогнішчы» (паэма, 1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Карчма», «Ленін», «Марына» (паэмы, усе ў 1926), «Беларусь лапцюжная» (паэма, 1927), «Чырванакрылы вяшчун» (паэма-фантазія, 1927), «Паэмы» (1928), «Сонечны паход» (1929), «У сонечным паходзе» (вершы і паэмы, 1986), «Выбраныя вершы і паэмы» (1935), Збору твораў у 3 тамах (1933-1936), у 2 тамах (1958), «Выбраныя вершы і паэма» (1967), «Выбранае» (1982). 
Выдаў зборнік апавяданняў «Веснаход» (1924) і «Выбраныя апавяданні» (1926). 
Апублікаваў п'есы «Мікітаў лапаць» (апублікавана і пастаўлена ў 1923), «Дажынкі» і аднаактоўку «Сон на балоце» (1924), дзіцячыя п'есы «Пастушкі. Данілка і Алеська» (Клімавічы, 1925). Напісаў музычную драму «На Купалле» (адноўлены тэкст апублікаваны ў 1982, пастаўлена ў 1921, кампазітар А.Туранкоў стварыў на тэкст п'есы оперу «Кветка шчасця»). 
Па аповесці «Свінапас» стварыў з Ю.Тарычам сцэнарый першага мастацкага фільма «Лясная быль» (пастаўлены ў 1926). 

Галоўныя члены сказа 8 клас(анлайн-рэпэтытар)

Рабяты,у панядзелак ( 10 лістапада ) будзем пісаць самастойную работу па тэме " Галоўныя члены сказа". Падрыхтавацца да напісання і праверыць свае веды па тэме дапаможа анлайн-рэпетытар ( Белорусский язык- Курс: сінтаксіс і пунктуацыя.- Галоўныя члены сказа). Жадаю вам поспехаў!